Л.Дайнека «Меч князя Вячкі». Мой погляд


Прачытаў на днях досыць прывабны і цікавы твор вядомага беларускага пісьменніка Леаніда Дайнекі.

Раман Леаніда Дайнекі “Меч князя Вячкі” з’яўляецца неад’емнай часткай літаратурнай спадчыны пад агульнай назвай беларуская гістарычная проза. Вострасюжэтны твор прыцягвае незвычайна тонкім і дакладным бачаннем гісторыі. Падзеі адбываюцца напрацягу ХІІ-ХІІІ стагоддзяў, калі Полацке княства аб’ядноўвала ў сваім складзе большасць тэрыторыі сучаснай Беларусі. Займальны сюжэт мае гістарычную аснову – гэта гераічная барацьба жыхароў беларускіх гарадоў за незалежнасць ад крыжакаў, ад пагрозы, якая надыходзіла з поўначы Полацкага княства, з земляў сучаснай Прыбалтыкі.

Адметнасць гэтага твора, як, дарэчы, і творчасці Л.Дайнекі – гэта глыбокае філасофскае асэнсаванне гісторыі з пазіцый сучаснасці.. Лёс кіраўніка дзяржавы і лёс народа – гэта адзіная плынь, дзе раз’яднанне азначае адно – смерць. Неабходнасць яднання ўсіх славянскіх народаў для таго, каб супрацьстаяць агульнаму ворагу, скразной думкай праходзіць праз увесь раман. Што надае твору надзвычай актуальнае гучанне.

Опубликовано 01 Фев 2010 в 15:50. Рубрика: Литература.

 

Ваш отзыв

 

экскурсия в храм христа спасителя . аренда ПСН миома матки .