Перспектыва пабудовы кафэ каля Нёмана
Прыемна прайсціся летнім вечарам па беразе Нёмана, адчуць асалоду ад прахалоды вады, якая за цэлы дзнь нагрэлася настолькі, што можна ўбачыць аматараў нёманскага купання амаль на кожным месцы, дзе ёсць прамы, пажадана з пясочкам, выхад да воднай прасторы.
Аднак ёсць і праблема, пра якую як гаварылася, так і пісалася неаднаразова ў самых розных сродках як масавай, так і не масавай інфармацыі. Справа ў тым, што няма элементарных месцаў адпачынку, дзе можна проста пасядзець і выпіць кубак кавы або перакусіць і паразмаўляць у цывілізаваных умовах, з наяўнасцю столікаў і парасонаў ад сонцу і дажджу.
На гарадскім аукцыёне, які адбыўся не так даўно, прыватнае прадпрыемства выкупіла права арэнды на зямлю ў скверыку на вуліцы Леванаберажная, дзе абяцаюць пабудаваць кафэ. Як кажуць “не густа”, аднак не можа не радаваць і той факт, што адным месцам адпачынку каля Нёмана стане больш.