Беларускі парадокс

Гэту гісторыю распавёў выкладчык Гродзенскага універсітэта, усімі паважаны прафесар. Не так даўно ён прымаў удзел у міжнароднай канферэнцыі, якая праходзіла ў Вільні. Там адбылася сустрэча з беларусамі, якія ўжо працяглы час жывуць у Літве (дарэчы будзе сказаць, што ў літоўскай сталіцы існуе Цэнтр беларускай культуры, як і кафедра беларускай мовы пры Віленскім універсітэце).

Падчас нейкай музычнай кампазіцыі выкладчык нашага універсітэта быў прыемна здзіўлены выступленнем дзесяцігадовага хлопчыка, які чытаў вершы на беларускай мове. Аказалася, што хлопец не толькі ведае беларускія вершы, але і размаўляе досыць вольна на беларускай мове, дзякуючы намаганням бацькоў, таксама сапраўдных беларусаў.

На пытанне выкладчыка да яго бацькоў, чаму іх сын, размаўляючы выключна на беларускай мове, не жыве на тэрыторыі нашай краіны, у Беларусі, пачуў наступны адказ: “Мы самі з радасцю бы пераехалі ў Беларусь, але праблема ў тым, што ў беларусаў, менавіта ў Гродзенскай вобласці, няма ніводнай беларускамоўнай школы, у адрозненне ад Літвы” (думаецца, што такая сітуацыя і па ўсёй краіне).

Нават у Гродна вы не сустрэнеце школы, дзе выкладанне вучэбных прадметаў вялося бы толькі на роднай мове. Аднак, што цікава, у горадзе існуе дзве школы, з выкладаннем некаторых прадметаў на мове польскай, а на поўначы Гродзенскай вобласці, у Астравецкім раёне, можна сустрэць школу з выкладаннем на літоўскай мове…

Вось такі беларускі парадокс.

Опубликовано 12 Мар 2010 в 19:39. Рубрика: Разное.

 

Ваш отзыв

 

Поможет поднять настроение - радио ваня слушать бесплатно вещание с помощью windows media. Лечение в Израиле - медицинские центры одесса.