Адчынiлася мастацкая галерэя “Крыга”
Мастацкая галерэя “Крыга” адчыніла свае дзверы для ўсіх жадаючых у цэнтры Гродна. Невялічкае, але вельмі ўтульнае памяшканне знаходзіцца на вуліцы Савецкая, 3 (першая арка каля магазіна “Ратушны”). На свае вочы можна ўбачыць выставу прафесара акадэміі мастацтва Ўладзіміра Савіча (жывапіс).
Галерэя, як гэта не дзіўна, валодае своеасаблівай аурай, якая дапамагае адчуць мастацкі густ, гарадзенскую старажытнасць і гасціннасць гаспадыні. Сузіранне твораў мастацтва накладвае адбітак глыбокай інтэлектуальнасці, засяроджанасці на высокім і эмацыйнай узнёсласці.
Дарэчы, пры вялікім жаданні прадстаўленыя мастацкія творы можна набыць у сваю прыватную калекцыю. Галерэя працуе штодзённа (акрамя нядзелі) с 11.00 да 19.00.



