Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні 2010
24-25 лютага 2010 года ў сценах Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы прайшла навуковая канферэнцыя пад назвай Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні.
Гэта ўжо восьмыя Купалаўскія чытанні, якія традыцыйна адбываюцца на філалагічным факультэце Гродзенскага універсітэта. Дарэчы, больш правільна будзе называць канферэнцыю міжнароднай, бо ў ёй прымаюць удзел і госьці з польскага Беластока.
У 2010 годзе беларуская грамадскасць святкуе тры юбілея. Першы юбілей – роўна 100 год таму выйшаў зборнік Янкі Купалы “Гусляр”. Другі юбілей: шырока адзначаецца 70-годдзе Гродзенскага універсітэта імя Я.Купалы, які пачынаў сваё існаванне з філалагічнага факультэта ў далёкім 1940 годзе. Трэці юбілей: 15 год назад была адноўлена традыцыя Купалаўскіх чытанняў.
Канферэнцыя праводзіцца з мэтай пашырэння гарызонту разумення Я.Купалы, яго творчасці і жыцця. Прымаюць удзел у ёй больш за 80 чалавек, выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў. Сярод запрошаных гасцей варта ўзгадаць прозвішчы некаторых найбольш выбітных постацей беларускай навукі: В.П. Рагойша, А.І.Бельскі, А.М. Пяткевіч, С.П.Мусіенка і інш.
Большасць выступленняў прысвечана менавіта асобе Я.Купалы, змагара за нацыянальную годнасць і самасвядомасць беларусаў.