«Гродна ў вершах і песнях: і памяць, і пашана, і любоў…»


На днях трапіла ў рукі прыгожая кніжка “Гродна ў вершах і песнях: і памяць, і пашана, і любоў”. Выданне падрыхтавана Гродзенскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі па заказу аддзела культуры Гродзенскага гарвыканкама. Так напісана на першай старонцы кніжкі, якая пабачыла свет у 2008 годзе. Назва выдання цалкам суадносіцца са зместам: тут прадстаўлены вершы і песні, прысвечаныя Прынёманскаму краю.

У прадмове да кнігі Людміла Кебіч піша: “Думка стварыць паэтычна-музычны альманах, прысвечаны цудоўнаму і прыгожаму Прынёманскаму краю, вярэдзіла складальнікаў даволі даўно. З часам думка гэтая выкрысталізавалася, набыла ўпэўненасць і, нарэшце, матэрыялізавалася ў выглядзе дадзенага зборніка-альманаха.
Горад гісторыя, горад – самы старажытны і вечна малады, горад будаўнік апеты на старонках альманаха ў паэтычных і музычных творах прафесійных паэтаў і кампазітараў, таленавітых аматараў музыкі і паэзіі Гарадзеншчыны…”

На старонках выдання прадстаўлены вершы як вядомых гродзенскіх паэтаў, так і пачынаючых. Варта ўзгадаць колькі імён: Г. Аўчыннікава, А.Брусевіч, Ю.Голуб, В.Іпатава, Л.Кебіч, В.Кудлачоў, А.Руцкая, М.Цітарчук. Можна знайсці нават знакаміты верш беларускага класіка Максіма Багдановіча “Перад паводкай”.

Само выданне аформлена проста шыкоўна: цвёрдая вокладка, мелаваная папера, гравюры старажытнага Гродна. Тыраж складае 1000 асобнікаў.

Опубликовано 16 Фев 2010 в 12:10. Рубрика: Литература.

 

Ваш отзыв

 

колыбели для новорожденных москва. статья про интернет магазин детский спортивный комплекс . отдых таиланд и экскурсии камбоджа . термобелье купить оптом в каталоге и термобелье купить оптом адрес магазина москва .