Гродзенская бібліятэка імя Я.Ф.Карскага. Забытая дата

Мала хто ведае, але сёння спаўняецца 53 гады, як Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы прысвоена імя першага беларускага акадэміка, славіста, філолага Я.Ф.Карскага. Менавіта 15 лютага 1957 года адбылася гэта значная падзея. З гэтым фактам і віншую супрацоўнікаў гарадзенскай бібліятэкі!

Асобна трэба сказаць, што ў 2010 годзе споўніцца 180 гадоў з часу яе заснавання. 17 верасня 1830 года на нарадзе ў гарадзенскага генерал-адмірала было прынята рашэнне аб адкрыцці бібліятэкі.

Бібліятэчны фонд складае каля 650 тысяч экземпляраў, сярод якіх не толькі кнігі, але і карты, ноты, выяўленчыя матэрыялы, аўдыёзапісы і інш. Немалая колькасць жыхароў Гродна (і не толькі Гродна) штогод карыстаецца магчымасцю наведаць культурную ўстанову. Колькасць зарэгістраваных чытачоў кожны год перавышае 50 тысяч чалавек. Амаль 1000 жыхароў вобласці наведвае залы бібліятэкі штодзённа. Больш таго, за год выдаецца 800 тысяч дакументаў.

Да паслуг карыстальнікаў дзіцячы і юнацкі філіялы, МБА, 8 аддзелаў:
Аддзел абанемента, аддзед краязнаўства, інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел, аддзел мастацтва, універсальная чытальная зала, адзел перыядычных выданняў, літаратуры на замежных мовах, адзел бібліятэказнаўства.

Размяшчаецца будынак бібліятэкі ў Новым замку, аднак некаторыя аддзелы параскіданы на другіх вуліцах. У гэтым, думаецца, асноўны недахоп бібліятэкі, як і тое, што выхадны дзень – пятніца, час, калі пасля працы, вучобы вельмі хочацца ўзяць патрэбную літаратуру, але ўстанова зачынена.

У час, калі інфармацыйная прастора набывае віртуальны выгляд, Гродзенская абласная навуковая бібліятэка складае ёй досыць магутную канкурэнцыю, робячы асноўны ўклад у пашырэнне сапраўднага, кніжнага чытання, таго, чаго так не хапае беларускай моладзі.

Опубликовано 15 Фев 2010 в 9:01. Рубрика: Новости.

 

Ваш отзыв

 

прогулочная коляска на зиму и зимние прогулочные коляски москва. охладитель воздуха для дома москва . шкафы для одежды найти новости .